Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Смаргонскага сябра ініцыятыўных груп Кастусёва і Саньнікава выклікаюць у КДБ


Уладзімер Шульжыцкі атрымаў сёньня позву, зь якой вынікае, што ў панядзелак ён павінен зьявіцца ва Ўпраўленьне КДБ па Смаргонскім раёне. У позьве не напісана, у сувязі зь якой справай.

Уладзімер Шульжыцкі кажа, што позву атрымлівала маці і ёй нібыта вусна патлумачылі, што выклікаюць дзеля «дачы паказаньняў», але якіх — не сказалі.

Удзень, са слоў Шульжыцкага, да яго тэлефанавалі з КДБ і запрашалі на размову, але ён сказаў, што бяз позвы ня пойдзе. Сам Уладзімер Шульжыцкі нават не здагадваецца, у якой справе яго выклікаюць.

Уладзімер Шульжыцкі — сябра БНФ, ён уваходзіць у ініцыятыўныя групы Рыгора Кастусёва і Андрэя Саньнікава і за абодвух зьбірае подпісы.
XS
SM
MD
LG