Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Аляксандар Саломінка.

Ён адзначыў, што Менск гатовы купіць у Расеі новыя зэнітныя ракетныя комплексы С-400 са зьніжкай у рамках Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Іншая рэч, «ці можа Расея прадаць гэтыя сыстэмы», перадае Інтэрфакс.

Раней летам прадстаўнікі расейскага галоўнакамандаваньня ВПС заявілі пра сваю гатоўнасьць паставіць у Беларусь С-400 у выпадку, калі будзе атрымана адпаведная заяўка.

Паводле расейскіх вайсковых чыноўнікаў, гэтыя комплексы могуць выкарыстоўвацца ў рамках адзінай сыстэмы калектыўнай бясьпекі і ў рамках супрацьпаветранай абароны СНД. Расейскае галоўнакамандаваньне таксама выказвала ўпэўненасьць, што С-400 перасягае замежныя аналягі.


XS
SM
MD
LG