Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль заклапочаны візытам Ахмадзінежада ў Іран


Ізраіль заклапочаны плянаваным візытам у Ліван іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінежада.

Прэсавы сакратар ізраільскага МЗС заявіў, што візыт Ахмадзінежада можа дэстабілізаваць Ліван і цалкам увесь рэгіён.

Чакаецца, што прэзыдэнт Ірану цягам свайго візыту, наведае рэгіёны, якія прылягаюць да мяжы зь Ізраілем, дзе вялікім уплывам карыстаецца палестынская групоўка "Хезбала".

Афіцыйны Тэгеран паведамляе, што візыт прэзыдэнта павінен садзейнічаць разьвіцьцю двухбаковых сувязяў і адзінства ўнутры ліванскага грамадзтва.
XS
SM
MD
LG