Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гей-актывісты правялі дазволеную акцыю ў Маскве


Актывісты расейскага руху сэксуальных мяншыняў правялі першую за многія гады дазволеную акцыю ў Маскве.

Арганізатарам пікету ля офісу кампаніі Swiss Airlines выступіў Нікалай Аляксееў, які штогод спрабуе правесьці ў расейскай сталіцы гей-парад.

Мэта акцыі, у якой узялі ўдзел каля 15 чалавек – заклікаць да грамадзкага байкоту Swiss Airlines. У мінулым месяцы Аляксееву не дазволілі сесьці на рэйс гэтай кампаніі нібыта з-за няслушна аформленага квітка.

Паводле слоў Аляксеева яго тады затрымалі і даставілі ў міліцыю гораду Кашыр, дзе пераконвалі адмовіцца ад пазоваў у Эўрапейскі суд у Страсбуры на дзеяньні маскоўскіх уладаў. Актывіст сьцьвярджае, што прадстаўнік Swiss Air, які зьняў яго багаж з рэйсу ў Жэнэву, дзейнічаў на загад расейскіх спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG