Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: ваеўнікі разграмілі калёну НАТО


Аўтаматчыкі, узброеныя гранатамётамі, напалі на калёну аўтацыстэрнаў і грузавікоў НАТО, якія перавозілі паліва і іншыя пастаўкі для войскаў міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане. 27 самаходаў былі падпаленыя.

Напад на поўдні Пакістану здарыўся пасьля таго, як пакістанскія ўлады ў чацьвер закрылі памежны пераход, які Паўночнаатлянтычны альянс выкарыстоўваў для транзытных маршрутаў у Аўганістан. Ісламабад такім чынам выказаў пратэст супраць авіяўдару НАТО па сваёй тэрыторыі.

Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Джыляні, прамаўляючы перад парлямэнтам, заявіў раней, што Вашынгтон павінен заплаціць кампэнсацыю або выбачыцца за інцыдэнт. У адваротным выпадку Ісламабад пагражае разгледзець больш эфэктыўныя спосабы прадухіліць парушэньні сваіх межаў.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн мае сёньня прыбыць у Грузію для перамоваў зь кіраўніцтвам краіны. У часе візыту ў Тбілісі мае быць адкрыты цэнтар для дачыненьняў з НАТО.
XS
SM
MD
LG