Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя і Іран абмяркуюць праблемы Блізкага Ўсходу


Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад мае сустрэцца ў суботу ў Тэгеране са сваім іранскім калегам Махмудам Ахмадзінежадам. Паведамленьне аб плянаваным візыце паступіла празь некалькі дзён пасьля закліку ірацкага прэм'ер-міністра Іяда Алаўі да Дамаску выкарыстаць свае дыпляматычныя сувязі з Тэгеранам, каб пераканаць яго спыніць умяшальніцтва ва ўнутраную палітыку Іраку.

Неўзабаве пасьля візыту сырыйскага лідэра, Ахмадзінежад накіруецца зь візытам у Ліван. Сырыйскім спэцслужбам раней неаднаразова закідалася датычнасьць да забойства ў 2005-м годзе прэм'ер-міністра Сырыі Рафіка Харыры. Апошнім часам расьсьледаваньне ўдзяляе найбольшую ўвагу вэрсіі аб ролі ў згаданым забойстве палестынскага руху Хізбала – іранскага саюзьніка.
XS
SM
MD
LG