Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і ЗША вырашылі ўсе пытаньні па WTO


Расея і ЗША зьнялі ўсе пытаньні па ўступленьні Масквы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

"Як дамовіліся прэзыдэнты Расеі і ЗША, у верасьні павінны быць завершаныя перамовы і разшыўка вузкіх месцаў у нашых адносінах з ЗША. Учора нам удалося гэта зрабіць", - сказаў міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

"Сёньня магу сказаць, што з ЗША мы зьнялі ўсе пытаньні па далучэньні Расеі да WTO, зараз галоўная нагрузка на завяршэньне працы пераносіцца ў рабочую групу ў Жэневе", - падкрэсьліў міністар.

У мінулы чацьвер прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея возьме на сябе ўсе абмежаваньні і абавязацельствы, зьвязаныя з членствам у WTO, толькі пасьля таго, як цалкам да яе далучыцца.
XS
SM
MD
LG