Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: выбух на парадзе


У сталіцы Нігерыі Абуджы сёньня здарыўся прынамсі адзін выбух на ўрачыстасьцях прымеркаваных да 50-й гадавіны незалежнасьці краіны.

Паводле папярэдніх зьвестак, загінуў прынамсі адзін чалавек, некалькі параненых.

Сьвяточны парад, на якім прысутнічае прэзыдэнт Нігерыі Гудлак Джонатан, ня перапыняўся.

Раней сёньня Рух за вызваленьне дэльты ракі Нігер – паўстанцкая групоўка, якая дзейнічае на поўдні Нігерыі – папярэдзіла, што рыхтуе напад. У заяве групоўкі гаворыцца, што "нагоды для сьвяткаваньня няма - гэта 50 гадоў няўдачаў".
XS
SM
MD
LG