Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: набыла моц забарона на абменьнікі


Зь сёньняшняга дня ў Расеі забароненая праца пунктаў абмену валюты. Зараз замежныя грошы можна будзе набыць толькі ў банкаўскіх офісах. Паводле экспэртаў, Цэнтрабанк пайшоў на гэтыя захады дзеля таго, каб пашырыць кантроль над абаротам наяўнай валюты ў краіне і дэкрыміналізаваць гэты сэктар банкаўскіх паслугаў.

Аб намеры ліквідаваць пункты абмену валют Цэнтрабанк РФ заявіў яшчэ ў сакавіку, а ў траўні забараніў банкам адкрываць офісы, якія прапаноўваюць абмен валют у якасьці адзінай паслугі.
XS
SM
MD
LG