Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна – зноў прэзыдэнцкая рэспубліка


Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі ўрадавыя рэформы 2004 году, у выніку якіх прэзыдэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваныя, а асноўныя ўладныя функцыі – перададзеныя парлямэнту і кабінэту міністраў. Суд палічыў, што рэформы праводзіліся з парушэньнямі.

Пазоў на разгляд гэтага пытаньня паступіў ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча, якія дамагаюцца пашырэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Канстытуцыйная рэформа была была зьдзейсьненая ва Ўкраіне ў часе кіраваньня папярэдняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, які прыйшоў да ўлады ў выніку "памаранчавай рэвалюцыі".

З сёньняшняга вэрдыкту вынікае, што Ўкраіна перастане быць парлямэнцкай рэспублікай і вернецца да прэзыдэнцкай формы кіраваньня.
XS
SM
MD
LG