Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ачольнік НАТО наведвае Грузію


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн мае сёньня прыбыць у Грузію для перамоваў зь кіраўніцтвам краіны. У часе візыту ў Тбілісі мае быць адкрыты цэнтар для дачыненьняў з НАТО.

У красавіку 2008 году краіны НАТО пагадзіліся супрацоўнічаць з Грузіяй у пытаньнях дэмакратычных інстытутаў і абароны – у кантэксьце стратэгічнай мэты далучэньня Тбілісі да альянсу. У верасьні таго ж году, пасьля вайны ў Паўднёвай Асэтыі, па гэтым пытаньні была створаная спэцыяльная міжурадавая камісія.
XS
SM
MD
LG