Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачалі ўключаць ацяпленьне


1 кастрычніка ўключана ацяпленьне ў Менску ў дзіцячых дашкольных установах, школах, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых мястэчках, лячэбна-прафіляктычных і мэдычных установах, а таксама ўстановах сацыяльнага забесьпячэньня.

Пра гэта са спасылкай на аддзел энэргетыкі Менгарвыканкаму, паведамляе БелаПАН.

Рашэньне аб уключэньні ацяпленьня гарвыканкам прыняў 30 верасьня.

Ацяпленьне ў жылых дамах у Беларусі ўключаецца, калі сярэднесутачная тэмпэратура паветра на вуліцы цягам пяці дзён не перавышае 8 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG