Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пражывае больш за 2,5 мільёна пэнсіянэраў


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, перадае БелТА.

Адной з асноўных задач сацыяльнай палітыкі дзяржавы зьяўляецца паляпшэньне матэрыяльнага становішча пажылых і непрацаздольных людзей. У апошні час выдаткі на фінансаваньне пэнсійных выплат складаюць каля 10% ВУП. Тэмпы росту пэнсій супастаўныя з тэмпамі росту заробнай платы ў краіне.

У гэтым годзе захоўваецца тэндэнцыя паступальнага росту пэнсій. Так, у студзені-верасьні 2010 году сярэднямесячны памер пэнсіі па ўзросьце павялічыўся на 23,6% да ўзроўню студзеня-верасня 2009 году і склаў Br 505, 7 тыс.

Міжнародны дзень пажылых людзей абвешчаны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1990 годзе. У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 году 1 кастрычніка штогод.
XS
SM
MD
LG