Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мушараф вяртаецца ў палітыку


Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня абвесьціць пра стварэньне сваёй палітычнай партыі – “Агульнапакістанскай мусульманскай лігі”.

Мушараф заявіў пра свой намер вярнуцца ў Пакістан зь Лёндану, дзе ён жыве ў добраахвотным выгнаньні. Паводле экс-прэзыдэнта, ён возьме ўдзел у агульных выбарах 2013 году ў якасьці грамадзянскага палітыка.

Раней Мушараф папярэдзіў аб пагрозе новага вайсковага перавароту ў Пакістане, заявіўшы, што трэба павысіць ролю арміі ў палітыцы.
XS
SM
MD
LG