Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Клінтан прысьпешвае Сэнат ратыфікаваць СТАРТ


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заклікала Сэнат ратыфікаваць новую дамову з Расеяй аб стратэгічных узбраеньнях да канца году.

Некаторыя сэнатары-рэспубліканцы выказваюць занепакоенасьць тым, што амэрыканска-расейская дамова аб скарачэньні ядзерных арсэналаў дзьвюх краін на траціну можа зашкодзіць нацыянальнай бясьпецы.

Дэмакратычная партыя прэзыдэнта Барака Абамы, якая выступае за ратыфікацыю дакумэнту, пакуль што мае большасьць у Кангрэсе, але 2 лістапада ў ЗША адбудуцца прамежкавыя парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG