Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што знайшлі населеную плянэту


Навукоўцы адкрылі ў космасе адзіную вядомую на сёньняшні дзень плянэту, апрача Зямлі, дзе могуць існаваць спрыяльныя для жыцьця ўмовы. Стывэн Вогт з унівэрсытэту Каліфорніі тлумачыць, што месцазнаходжаньне плянэты – ідэальнае для ўтварэньня вады. Паколькі на Зямлі ваду паўсюдна насяляюць жывыя арганізмы, навуковец ацэньвае шанцы на тое, што плянэта населеная, на 100%.

Плянэта знаходзіцца ў арбіце зоркі, званай Gliese 581. Ад зямлі яе аддзяляе прыблізна 195 трыльёнаў кілямэтраў.
XS
SM
MD
LG