Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 верасьня на сцэне варшаўскага тэатру “Рампа” – прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадставіў па-польску “Пінскую шляхту”, а адну з галоўных роляў у спэктаклі выканаў купалавец Віктар Манаеў.


Заля варшаўскага тэатру "Рампа" была амаль цалкам запоўненая. Сярод гасьцей былі вядомыя ў Польшчы людзі і знаныя беларусы. Быў Зянон Пазьняк. Быў таксама Уладзімер Някляеў, які напісаў тэксты песьняў да пастаноўкі Пінігіна. Спэктакль з энтузіязмам быў сустрэты гледачамі, бо, як казалі ў кулюарах, тэма спэктаклю – па-за часам. А прысутныя тут беларусы таксама адзначалі, што тэму "Пінскай шляхты" можна перанесьці на сучасную сытуацыю ў Беларусі.

Сама наватарская пастаноўка Пінігіна таксама зрабіла ўражаньне, асабліва апошнія, фінальная сцэна, калі пінчукі стаялі абсалютна абадраныя прадстаўніком царскіх уладаў, але -- стаялі са сьцягамі, са сваімі шляхецкімі гэрбамі.

Увогуле, прэм’ера “Пінскай шляхты” у Варшаве – гэта вялікая культурная падзея. Па ўсёй Варшаве -- вялізныя плякаты спэктаклю. Прысутнічалі здымачныя групы тэлебачаньня, выдадзены адмысловы каляровы альбом. Акрамя спэктаклю, у будынку тэатра "Рампа" адчынілася выстава васьмі беларускіх мастакоў.

Гл. таксама: "Варшаўскі тэатар “Рампа” – у аблозе беларускіх творцаў”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG