Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея расьсьледуе забойствы журналістаў наноў


Расея аднавіла крымінальнае расьсьледаваньне спраў пяці забітых рэпарцёраў. Гэтаму кроку папярэднічаў зварот міжнароднага Камітэту для абароны журналістаў.

Сьледчы камітэт генэральнай пракуратуры паведамляе, што ізноў былі адкрытыя справы Валерыя Іванова і Аляксея Сідарава, якіх забілі ў Тальяці ў 2001 і 2005 гадох. Сьледчыя таксама дновяць пошукі забойцаў Натальлі Скрыль, Вагіфа Качаткова і Эдуарда Маркевіча.
Апрача гэтага пракуратура паабяцала актывізаваць высілкі ў пошуку замоўцаў Анны Паліткоўскай.
Гаворыць прадстаўніца камітэту для абароны журналістаў

Расея знаходзіцца на восьмым месцы ў сьпісе краін, дзе не выкрываюцца забойствы прадстаўнікоў прэсы. Зь 2000 году ў краіне забілі 19 рэпарцёраў.
XS
SM
MD
LG