Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cустрэча міністраў фінансаў краінаў ЭЗ


У Брусэлі сёньня распачалася двухдзённая нефармальная сустрэча міністраў фінансаў краін-чальцоў Эўразьвязу.

Перамовам папярэднічала заява Эўрапейскай камісіі, якая ўчора не выключыла магчымасьці ўжываньня штрафных санкцый да ўрадаў тых эўрапейскіх краін, якія не даюць рады рашэньню фінансавых праблемаў.

Праз гэта Эўракамісія разьлічвае скараціць рызыку ўзьнікненьня новых крызісаў, падобнага да таго, зь якім сутыкнулася Грэцыя і які паставіў пад пагрозу стабільнасьць адзінай эўрапейскай валюты.
XS
SM
MD
LG