Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік польскай апазыцыйнай партыі "Права і справядлівасьць" (ПіС) Яраслаў Качынскі лічыць, што сытуацыя ў Беларусі пачынае зьмяняцца. Паводле польскага палітыка, "блізкі той дзень, калі Беларусь будзе дэмакратычнай дзяржавай і з поўнай упэўненасьцю далучыцца да дэмакратычнай Эўропы".

Яраслаў Качыньскі выказаўся гэткім чынам па выніках сустрэчы з кіраўнікамі беларускай партыі БНФ, зь якой ПіС 29 верасьня падпісала пагадненьне аб супрацоўніцтве.

Паводле кіраўніка ПіС, у пагадненьні агаворваюцца правы палякаў у Беларусі і беларускай меншасьці ў Польшчы, перадае Польскае агенцтва друку.

"Я спадзяюся, што мы будзем у цесных адносінах з дэмакратычнай Беларусьсю", -- дадаў польскі палітык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG