Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туркмэнскі газ для Эўропы


Прэзыдэнт Туркмэніі Гурбангулы Бердымухамедаў паабяцаў эўрапейскім спажыўцам "калясальныя запасы" туркмэнскага газу.

Выступаючы сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Ашгабадзе, Бердымухамедаў адзначыў, што толькі ў радовішчах групы Ялатань-Асман знаходзіцца, паводле ацэнак, 18 трыльёнаў кубамэтраў газу.

Прэзыдэнт Туркмэніі падкрэсьліў, што яго краіна зацікаўлена ў разьвіцьці экспарту ў краіны Эўразьвязу. У цяперашні час амаль увесь газ, які здабываецца ў Туркмэніі, пастаўляецца ў Расею, Іран і Кітай.
XS
SM
MD
LG