Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самотная старасьць


У Беларусі колькасьць самотных людзей і людзей, якія пражываюць самотна, стабільна павялічваецца.

Галоўны пазаштатны герыятар Міністэрства аховы здароўя Вадзім Сушынскі кажа, што "пад дыспансэрным назіраньнем у арганізацыях аховы здароўя на пачатак бягучага году знаходзяцца больш як 149 тысяч самотных грамадзянаў сталага веку і больш як 542 тысячы такіх, якія пражываюць самотна".

Ён удакладніў, што ў Беларусі "пражывае каля 2 мільёнаў пажылых грамадзянаў, за якімі назіраюць арганізацыі аховы здароўя".

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG