Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спроба тэракту ў Стаўрапалі


У Стаўрапалі ў замінаванай машыне падарваўся баявік. Другая выбуховая прылада, што знаходзілася недалёка ад машыны, не спрацавала, – паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў МНС.

У Сьледчым камітэце пры пракуратуры Расеі пацьвердзілі наяўнасьць выбуховай прылады ў аўтамабілі. Яна была абясшкоджана.

Асоба невядомага, тып і магутнасьць выбуховай прылады высьвятляюцца.

Сёньня раніцай у аўтамашыне паблізу адной з кавярняў у Стаўрапалі было знойдзена цела мужчыны, абвязанае правадамі, і дзьве валізы з выбухоўкай. Былі эвакуяваныя жыхары навакольных дамоў, а таксама бліжэйшай школы і дзіцячага саду.
XS
SM
MD
LG