Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай заклікае Японію да замірэньня


Кітай зьвярнуўся да Японіі з заклікам прыняць меры па паляпшэньні двухбаковых стасункаў і спыніць выступаць з "безадказнымі заявамі" па сытуацыі вакол групы незаселеных выспаў ва Ўсходнім Кітайскім моры.

Напружанасьць у адносінах паміж КНР і Японіяй абвастрылася пасьля таго, як 7 верасьня кітайскае рыбалоўнае судна сутыкнулася з катэрамі японскай берагавой аховы ў 170 км на паўночны ўсход ад Тайваня.

Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад незаселенай выспы, на якую прэтэндуюць і Кітай і Японія.
XS
SM
MD
LG