Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мушараф папярэджвае пра мажлівы пераварот Пакістане


Экс-прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ў краіне можа адбыцца новы ваенны пераварот.

Выступаючы ў Лёндане, Мушараф сказаў, што пакістанскай арміі павінна быць нададзена палітычная роля. Ён не выключыў, што цяперашняе камандаваньне можа распачаць сілавыя дзеяньні супраць непапулярнага прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары.

Сам Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага вайсковага перавароту. У 2008 годзе ён быў змушаны сысьці ў адстаўку, але нядаўна заявіў аб намеры зноў пазмагацца за прэзыдэнцкую пасаду.
XS
SM
MD
LG