Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 2 000 чалавек – 14 апазыцыянэраў


У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць роўна дзьве тысячы чалавек.

Гэтыя лічбы паведаміў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

"Дзяржаўныя служачыя складаюць там 20,4%, моладзь (да 30 гадоў) 7,8%, жанчыны – 5,6%. Актыўнасьць палітычных партыяў на гэтым этапе была невысокая, вылучалі яны нямнога. І амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісіяў".

Прадстаўніцтва палітычных партыяў у тэрытарыяльных камісіях:


  • КПБ – 87.
  • Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці –14
  • Аб'яднаная грамадзянская партыя 6
  • "Справядлівы сьвет" – 5.
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя – 4.
  • Партыя БНФ –2
  • Аграрная – 1.
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) –1.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG