Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cем кандыдатаў на пасаду мэра Масквы


«Адзіная Расея» выбрала сем кандыдатаў на пасаду мэра Масквы, якія могуць быць прапанаваныя прэзыдэнту. Пра гэта паведаміла сакратарка палітрады маскоўскага аддзяленьня партыі Алена Паніна. Імёны кандыдатаў пакуль не называліся.

Раней газэта "Собеседник" паведаміла са спасылкай на крыніцу ў Крамлі, што кіраўніцтва Расеі ўжо ўзгадніла кандыдатуру новага мэра. Ім можа стаць начальнік упраўленьня справамі прэзыдэнта Расіі Уладзімер Кожынаў.

28 верасьня прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сваім указам адправіў папярэдняга мэра Юрыя Лужкова ў адстаўку "ў сувязі са стратай даверу" да яго.
XS
SM
MD
LG