Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Марк Рутэ – новы прэм’ер Нідэрляндаў


Пасьля некалькіх месяцаў напружаных перамоваў у Нідэрляндах дасягнулі кааліцыйнага пагадненьня. Ва ўрад увойдуць правалібэральная Народная партыя за свабоду і дэмакратыю, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах 9 чэрвеня, і цэнтрысцкая Хрысьціянска-дэмакратычная партыя.

Абедзьве кааліцыйныя партыі ў будучым кабінэце атрымаюць па шэсьць міністэрскіх крэслаў.

Новым прэм’ерам краіны стане 43-гадовы лідэр Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю Марк Рутэ.
XS
SM
MD
LG