Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: новыя антыіранскія санкцыі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ўвядзеньне новых санкцыяў супраць васьмі іранскіх афіцыйных асобаў выклікана імкненьнем Вашынгтону адстойваць правы тых, хто ня можа адкрыта гаварыць пра перасьлед уладаў. Злучаныя Штаты лічаць, што гэтыя высокапастаўленыя іранскія чыноўнікі і вайскоўцы нясуць адказнасьць за рэпрэсіі супраць апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году.

Сярод тых, на каго пашыраюцца санкцыі, – ачольнік Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Мухамад Алі Джафары і шэф іранскай выведкі Мустафа Наджар.

Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне магчымых актываў гэтых асобаў у ЗША і забарону на бізнэс-кантакты зь імі.
XS
SM
MD
LG