Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у Касьпійску: 17 параненых


17 чалавек былі параненыя пры выбуху ў дагестанскім горадзе Касьпійску. Усе пацярпелыя – супрацоўнікі міліцыі.

Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня склала 200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Выбух здарыўся ў сераду ўвечары на трасе з Касьпійску на лётнішча, недалёка ад стаянкі патрульнага аўтамабіля.

Раней у сераду ў выніку вайсковых спэцапэрацыяў у Махачкале і Касьпійску былі забітыя 15 ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG