Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая кніга Валянціна Акудовіча


29 верасьня ў сталічнай кнігарні "Логвінаў", што месьціцца ў недзяржаўнай арт-галярэі "Ў", адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча "Архіпэляг Беларусь".

Пад вокладкай чытач знойдзе дыялёгі, фрагмэнты гутарак, дыскусій ды палемікаў, у якіх аўтар браў удзел цягам апошніх пятнаццаці гадоў. Значная частка іх прагучала на хвалях Радыё Свабода.

Тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кніжку, узятыя з газэтаў і часопісаў. Значная часта тэкстаў узятая з Радыё Свабода. Гэта ня цалкам тэксты, інтэрвію, гутаркі ды дыялёгі, а выцінанкі зь іх, згрупаваныя паводле прынцыпу цэласнасьці тэмы. І такі прынцып прымусіў аўтара падзяліць кніжку на 6 разьдзелаў, у якіх тэксты па беларускай гісторыі, літаратуры, філязофіі. Адзін з самых цікавых разьдзелаў прысьвечаны палітыцы. Хоць спадар Акудовіч сказаў, што ўсё тое, што ня вытрымала часу, так званая штодзённая журналістыка ў кніжку не ўвайшло. І з усяго нагаворанага і напісанага ім сюды ўвайшло ўсяго адсоткаў 20. Акудовіч прызнаўся, што палітыку ня любіць: "Усе палітыкі – гэта курдупелі, якіх цудоўная фея падае як прыгажуноў". І гэтай тэме прысьвечаны невялікі тэкст, які так і называецца – "Пастамэнт для курдупеля".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG