Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарбачоў: Лужкова звольнілі запозна


Юры Лужкоў заявіў, што ня будзе апратэстоўваць у Вярхоўным судзе РФ законнасьць яго звальненьня з пасады мэра Масквы. Раней блізкі сябар Лужкова, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон паведаміў, што Лужкоў нібыта мае намер абскардзіць рашэньне ў судзе. Паводле выданьня The New Times, Лужкоў заявіў, што ён сыходзіць у палітыку, аднак ня будзе вылучаць сваёй кандыдатуры на выбарах прэзыдэнта ў 2012 годзе.

Былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў лічыць рашэньне адправіць Лужкова ў адстаўку абгрунтаваным, але запозьненым. Як заявіў Гарбачоў “Інтэрфаксу”, спачатку Лужкоў нямала зрабіў для Масквы, аднак з гадамі кіраваньня пачаў мяняцца ня ў лепшы бок. Пры гэтым Гарбачоў правёў паралель паміж Лужковым і Брэжневым, які кіраваў таксама 18 гадоў. “Гэта супярэчыць усім прынцыпам, паводле якіх улада павінна абнаўляцца”, – адзначыў Гарбачоў.
XS
SM
MD
LG