Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцтва Польшчы ня можа садзіцца ў адзін самалёт


Прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, сьпікеры Сэйму і Сэнату Польшчы ня могуць садзіцца ў адзін самалёт. Да такога рашэньня прыйшлі ўдзельнікі пасяджэньня Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы, якое адбылося сёньня ў прэзыдэнцкім палацы.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі ключавых ведамстваў праходзіла ў закрытым рэжыме. Кіраўнік Саюзу дэмакратычных левых сілаў Гжэгаж Напяральскі паведаміў журналістам, што ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што для бясьпекі дзяржавы прэзыдэнт, маршалкі Сэйму і Сэнату не павінны садзіцца ў адзін самалёт.

Даклад Бюро нацыянальнай бясьпекі, які абмяркоўваўся сёньня, быў распрацаваны на даручэньне прэзыдэнта Браніслава Камароўскага пасьля авіякатастрофы пад Смаленскам.
XS
SM
MD
LG