Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты паабяцалі вярнуць “Вольны горад” з “Хросным бацькам”


Выдаўцоў крычаўскай незалежнай газэты «Вольны горад» сёньня азнаёмілі ў раённым аддзеле міліцыі з вынікамі лінгвістычнай экспэртызы. Яе прызначылі 15 ліпеня, каб вызначыць, ці ўтрымліваюцца ў публікацыях трох арыштаваных накладаў выданьня прыкметы зьнявагі.

Як сьцьвярджаюць журналісты, газэты канфіскавалі, каб да чытачоў не дайшоў нумар з артыкулам «НТВ зьнішчыла рэпутацыю прэзыдэнта Лукашэнкі» з камэнтаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм «Хросны Бацька». У ім, паводле рэдактара выданьня Сяргея Няроўнага, кандыдат філялягічных навук Аксана Шчарбакова, якая праводзіла экспэртызу, прыкметаў зьнявагі ня выявіла.

Сяргей Няроўны
Няроўны: «Шчарбакова піша, што аўтар артыкулу выклаў у ім сваё бачаньне ад прагляду фільма. Прыкметы зьнявагі, як яна адзначыла, прысутнічаюць у іншым нумары арыштаванай газэты. Яны тычыцца чыноўнікаў з райвыканкаму. Міліцыянт, які нас дапытваў, сказаў, што гэтыя людзі той газэты не чыталі, таму, хутчэй за ўсё, яе наклад будзе зьнішчаны ў нашай прысутнасьці. Астатнія два наклады газэты нам могуць вярнуць, але такое рашэньне будзе прымацца крыху пазьней».

9 чэрвеня газэты арыштавалі разам з кур’ерам, які дастаўляў іх з Смаленску. Выдаўцы лічаць арышт незаконным.

31 жніўня Крычаўскі суд пачаў разгляд скаргі выдаўца незалежнай крычаўскай газэты «Вольны горад» Уладзімера Кудраўцава супраць раённага аддзелу ўнутраных спраў. Скаржнік намагаецца спагнаць з адказчыка 5 мільёнаў рублёў за парушэньне асабістых правоў, замацаваных у канстытуцыі. Да суду Уладзімер Кудраўцаў зьвяртаўся ў раённую пракуратуру, каб тая распачала крымінальную справу супраць міліцыянтаў. Пракуратура не знайшла падставаў для гэтага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG