Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над актывістам “Гавары праўду” Міхасём Башурам


Міхась Башура

Міхась Башура

Як паведаміла адвакатка актывіста Тамара Сідарэнка, працэс над Міхасём Башурам пачнецца 11 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску.

Міхася Башуру абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту, за што яму пагражае абмежаваньне волі на 5 гадоў альбо пазбаўленьне волі на 3 гады ці грашовы штраф. Актывіст «Гавары праўду» сваёй віны не прызнае і кажа пра ненаўмысную памылку ў падліках прыбыткаў пры атрыманьні даведкі.

Міхась Башыра быў затрыманы 6 жніўня, і з тых часоў яго трымалі спачатку ў Менскім ізалятары, потым — у Жодзінскім ізалятары. Цяпер Башура зноў пераведзены ў Менск у ізалятар на Валадарскага. Паводле адваката, на ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах Міхась Башура ня скардзіўся.

У кампаніі «Гавары праўду», актывістам якой ёсьць паэт Міхась Башура, кажуць пра палітычны перасьлед свайго калегі ў сувязі з актыўнасьцю кампаніі, у тым ліку ў справе прэзыдэнцкіх выбараў.

Адвакат Тамара Сідарэнка неаднаразова скардзілася ў пракуратуру і суд на незаконнае, як яна мяркуе, утрыманьне Міхася Башуры пад вартай. «Усе мае скаргі пакінулі без задавальненьня. Між тым мне незразумела, чаму чалавека паводле такіх падазрэньняў трэба трымаць да суду пад вартай, а ня дома пад падпіскай», — кажа адвакат.

XS
SM
MD
LG