Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьбіраецца легалізаваць беларусаў-нелегалаў


Паводле прадстаўніка групы стратэгічных дарадцаў кіраўніка польскага ўраду Мацея Душчыка, працэс легалізацыі беларускіх ды іншых замежнікаў, якія незаконна пражываюць ды працуюць у Польшчы, можа пачацца ўжо ў самым хуткім часе.

У інтэрвію ўкраінскаму агенцтву УНІАН Душчык таксама адзначыў, што польская ўлада пакуль яшчэ ня вызначыла мэханізмы легалізацыі, але, тым ня менш, надае вялікае значэньне важнасьці разгляду гэтага пытаньня. Мяркуецца, што палажэньне пра легалізацыю будзе ўключанае ў новы закон пра замежнікаў, які, хутчэй за ўсё, будзе прыняты ў наступным годзе.

Беларускія нелегалы (прыкладна 8 тысяч чалавек), гэтак жа, як і віетнамцы, займаюць, паводле сваёй колькасьці, трэцюю пазыцыю сярод іншаземцаў, якія ня маюць законнага статусу ў Польшчы. На другім месцы — расейцы (каля 13 тысяч чалавек). Самую ж вялікую іншаземную групу ў 38-мільённай Польшчы, прыкладна 80% ад 500 тысяч нелегалаў (паводле неафіцыйных дадзеных), прадстаўляюць украінцы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG