Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: "імігранты патрэбныя, як паветра"


Імігранты патрэбныя Расеі, як паветра, заявіў сёньня ачольнік Фэдэральнай службы міграцыі Канстанцін Рамаданоўскі. Ён падкрэсьліў, што краіна губляе блізу мільёна працаўнікоў штогод з-за дэмаграфічнага крызісу.

Рамаданоўскі заклікаў суцішыць анты-мігранцкую рыторыку ў грамадзтве, нагадаўшы, што "двары і вуліцы ня сталі чысьцейшымі, чым калі-небудзь дагэтуль, дзякуючы цуду".

Насельніцтва Расеі скарацілася са 148 мільёнаў чалавек у 1991 годзе да 142 мільёнаў цяпер. Апошнімі гадамі ўрад выпрабоўвае розныя спосабы пераламаць гэтую тэндэнцыю.
XS
SM
MD
LG