Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падасьць Лужкоў у суд на Мядзьведзева?


Урад Масквы сышоў у адстаўку. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова заявіла журналістам, што Дзьмітрый Мядзьведзеў прымаў рашэньне аб адстаўцы Лужкова, не прачытаўшы адрасаванага яму ліста.

Адстаўка мэра Масквы Юрыя Лужкова застаецца галоўнай інфармацыйнай тэмай у Расеі. 29 верасьня Лужкоў зноў прыехаў на працу ў будынак на Цьвярской, 13. Паводле яго слоў, каб сабраць рэчы.

У сваім лісьце Юрый Лужкоў разважае аб дэмакратыі ў краіне і пралівае сьвятло на абставіны, якія папярэднічалі яго адстаўцы. Як вынікае зь ліста, 17 верасьня мэра Масквы запрасіў да сябе кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Сяргей Нарышкін і абвясьціў, што Мядзьведзеў даручыў яму паставіць пытаньне аб адстаўцы. На пытаньне Лужкова аб прычынах гэтага рашэньня, выразна адказаць ён ня змог, патлумачыўшы толькі, што гаворка ідзе аб прэзыдэнцкім недаверы.

Паводле сьведчаньня блізкага сябра Юрыя Лужкова, вядомага сьпевака Іосіфа Кабзона, былы маскоўскі граданачальнік зьбіраецца аспрэчваць указ аб сваёй адстаўцы ў судзе. Аднак дырэктар міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы Яўген Мінчанка лічыць, што сытуацыя зьмянілася, і цяпер наўрад ці суд заступіцца за Лужкова:

“У які б суд Юрый Міхайлавіч цяпер ні зьвяртаўся, я думаю, верагоднасьць таго, што будзе прынятае рашэньне на яго карысьць, вельмі невялікая. Хіба што нейкі судзьдзя вырашыць у фармаце дзембельскага акорду плюнуць на ўсё і прыняць рашэньне на карысьць былога мэра, выдатна пры гэтым разумеючы, што гэта будзе канцом яго кар'еры...”

Цалкам матэрыял чытайце на сайце Расейскай службы нашага радыё.
XS
SM
MD
LG