Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлюсконі пагражае вотум недаверу


У італьянскім парлямэнце сёньня пройдзе галасаваньне аб даверы да ўраду прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі. Чакаецца, што галасаваньне ў ніжняй палаце пройдзе спрыяльна для італьянскага лідэра. У выпадку паразы, ён, аднак, будзе вымушаны падаць у адстаўку.

Бэрлюсконі на гэты момант знаходзіцца ў сярэдзіне свайго пяцігадовага тэрміну на пасадзе. Гэтым летам, у выніку супярэчнасьцяў паміж прэм'ерам і сузаснавальнікам кіроўнай партыі Джанфранка Фіні, ва ўрадавай фракцыі здарыўся раскол. Чакаецца, аднак, што прыхільнікі Фіні падтрымаюць Бэрлюсконі на сёньняшнім галасаваньні.
XS
SM
MD
LG