Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прафсаюзы Эўразьвязу ідуць на акцыі


Амаль ува ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу сёньня пройдуць акцыі пратэсту супраць захадаў строгай эканоміі, якія робяцца ўрадамі краінаў Эўразьвязу для пераадоленьня наступстваў глябальнага эканамічнага крызісу.

Згодна з прагнозам Эўрапейскай канфэдэрацыі прафсаюзаў, у маніфэстацыі ў Брусэлі возьмуць удзел блізка ста тысяч чалавек.

У Гішпаніі сёньня пройдзе агульны страйк, а таксама шэсьці і мітынгі ў гарадох краіны.

Дэманстрацыі плянуюцца ў Партугаліі, Грэцыі, Ірляндыі, Італіі, Сэрбіі, Латвіі, Літві і іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG