Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэксыка: 11 зьніклых пасьля апоўзьню


У Мэксыцы 11 людзей застаюцца зьніклымі бязь вестак пасьля апоўзьню на поўдні краіны. Мясцовыя ўлады сьпярша паведамлялі, што ахвярамі прыроднага катаклізму ў горным раёне штату Аахака маглі стаць сотні людзей.

Апоўзень быў выкліканы моцнымі залевамі, якія не перасьціхалі на поўдні Мэксыкі некалькі дзён.

Паведамляецца, што ў Гандурасе чацьвёра людзей, у тым ліку адно дзіця, патанулі ў выніку паводкі, выкліканай трапічным штормам “Мэт’ю”.
XS
SM
MD
LG