Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША стражэюць, даючы дапамогу


Злучаныя Штаты робяць больш патрабавальнымі ўмовы атрыманьня замежнымі дзяржавамі амэрыканскай дапамогі. Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан падкрэсьліла, што перш за ўсё гаворка ідзе пра ўзмацненьне барацьбы з такімі злачынствамі, як ухіленьне ад сплаты падаткаў.

Назваўшы Пакістан як найбольшага атрымальніка амэрыканскай дапамогі, Клінтан заявіла, што пад ціскам ЗША Ісламабад ужо распрацоўвае новае падатковае заканадаўства.

Штогод Пакістан атрымлівае ад ЗША – толькі ў якасьці невайсковай дапамогі – ня менш за паўтара мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG