Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Кастрычніцкай плошчай пабудуюць паркінг


Кастрычніцкая плошча
Кастрычніцкая плошча
Як паведаміў БелТА дырэктар прадпрыемства «Мінская спадчына» Павал Шыкунец, будаўніцтва падземнага паркінга на Кастрычніцкай плошчы пачнецца ў Менску вясной 2011 году.

Паркінг, які разьлічаны на 600 машынаў, будзе мець чатыры ўзроўні. Уезд у яго мяркуецца арганізаваць з боку вуліцы Энгельса.

Паводле папярэдніх ацэнак, на ўзьвядзеньне аб’екту спатрэбіцца каля 100 мільярдаў беларускіх рублёў.

На цяперашні момант экспэрты вывучаюць абгрунтаваньне інвэстыцый. Аднак гарадзкія ўлады ўжо паставілі перад сабой задачу ўвесьцi паркінг у эксплюатацыю да 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG