Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы зарэгістравана амаль 26 тысяч выпадкаў захворваньняў на вострую вірусную рэсьпіраторную інфэкцыю(ВРВІ), прычым 60% хворых — дзеці.

Пра гэта паведамілі ў Менскім гарадзкім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Адмыслоўцы адзначаюць, што гэтай восеньню сэзонны ўздым захворваньняў на ВРВІ ў сталіцы пачаўся на два-тры тыдні раней за звычайны.

Паводле прагнозаў, ў бліжэйшы час чакаецца цыркуляцыя вірусаў пандэмічнага грыпу (Н1N1) і грыпу В.

Пры гэтым эпідэміёлягі выказваюць занепакоенасьць ў сувязі з скептычным стаўленьнем гарадзкога насельніцтва да вакцынацыі. Так у шэрагу менскіх устаноў, сярод якіх гандлёвыя, харчовыя, камунальныя, будаўнічыя арганізацыі, а таксама прадпрыемствы, вырашылі адмовіцца ад прышчэпак.




XS
SM
MD
LG