Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране блогера асудзілі на 19,5 гадоў


У Іране на 19 з паловай гадоў зьняволеньня асуджаны блогер Хасэйн Дэраўшан, грамадзянін Ірану і Канады. Ён быў адным зь першых, хто пачаў ствараць блогі на мове фарсі.

Хасэйн Дэраўшан быў вядомы як праціўнік іранскіх уладаў, але пазьней зьмяніў пазыцыю і падтрымаў прэзыдэнта Ахмадзінэжада. Тым ня менш пасьля вяртаньня ў Іран у 2008 годзе Дэраўшана арыштавалі і абвінавацілі ў падрыўной дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG