Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане стварылі Раду міру


Урад Аўганістану прадставіў сёньня склад Найвышэйшай рады міру – органу, які павінен весьці перамовы з паўстанцамі. У склад рады ўвайшлі каля 70 чалавек, у тым ліку былы прэзыдэнт Рабані, некаторыя прадстаўнікі аўганскага кіраўніцтва 1980 - 1990 гадоў, прадстаўнікі этнічных меншасьцяў.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў у сваім звароце да талібаў:

“Я зноў заклікаю талібаў не разбураць уласнай краіны ў імя чужых інтарэсаў. Не забівайце суайчыньнікаў, змагаючыся за інтарэсы іншых, не зачыняйце школаў, таму што гэта некаму выгадна”.

Ачольнік сілаў НАТО Дэйвід Пэтрэўс ухваліў спробы нацыянальнага прымірэньня і заявіў, што асобныя групоўкі ваеўнікоў ужо выказваюць цікавасьць да перамоваў.
XS
SM
MD
LG