Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін: Лужкоў меў памірыцца зь Мядзьведзевым


Юрыю Лужкову варта было своечасова зрабіць крокі для паляпшэньня стасункаў з ачольнікам дзяржавы, заявіў сёньня прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін, камэнтуючы рашэньне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева аб звальненьні з пасады мэра Масквы ў сувязі са стратаю "даверу прэзыдэнта".

Пуцін дадаў, што Мядзьведзеў "дзейнічаў у строгай адпаведнасьці з законам". Прэм'ер-міністар Расеі заявіў, што выкажа сваё меркаваньне пры разглядзе магчымых кандыдатур на вызваленую пасаду мэра Масквы.
XS
SM
MD
LG