Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ідзе абмеркаваньне даты правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу

  • БелаПАН

У Доме ўраду праходзіць пасяджэньне аргкамітэту IV Усебеларускага народнага сходу. На ім плянуецца абмеркаваць дату правядзеньня сходу, а таксама праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011—2015 гады, якая будзе прадстаўлена на разгляд дэлегатаў форуму.

Паводле распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, аргкамітэт IV Усебеларускага народнага сходу ўзначальваюць прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімір Макей.

Распрацоўкай праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011—2015 гады займаецца міжведамасная працоўная група. Яе сустаршынямі прызначаныя намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Анфімаў і віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Першы Ўсебеларускі народны сход прайшоў 19—20 кастрычніка 1996 году, за месяц да канстытуцыйнага рэфэрэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. Другі — 18 траўня 2001 году, за чатыры месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў, трэці — 2-3 сакавіка 2006 году, за два тыдні да выбараў кіраўніка дзяржавы.

Сёлетнія выбары прэзыдэнта прызначаны на 19 сьнежня.
XS
SM
MD
LG