Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ір пераабраны лідэрам КНДР


Сёньня Працоўная партыя Карэі (ППК) на надзвычайным сходзе ў Пхэньяне перавыбрала Кім Чэн Іра сваім генэральным сакратаром.

Напярэдадні сходу экспэрты ўказвалі на верагоднасьць таго, што дзейны паўночнакарэйскі лідэр прызначыць пераемнікам свайго малодшага сына Кім Чэн Уна.

Сам Кім Чэн Ір быў прызначаны наступнікам свайго бацькі, заснавальніка і першага кіраўніка Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Ір Сэна, на зьезьдзе ППК у 1980 годзе. Сёньняшні сход ППК у Пхэньяне, паводле партыйнай намэнклятуры, быў ня зьездам, а партыйнай канфэрэнцыяй.
XS
SM
MD
LG