Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея "закрыла" галоўнае пытаньне па WTO


Расея абяцае скараціць аб'ём дзяржаўнай падтрымкі аграрна-прамысловага комплексу краіны ўдвая ў 2013-2017 гадох. Да 2013 году Масква паабяцала не павялічваць сельскагаспадарчай падтрымкі. Пра гэта паведаміла Міністар сельскай гаспадаркі РФ Елена Скрыньнік, па выніках перамоваў з чальцамі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) ў аўторак.

Таксама было дамоўлена, што пры ўступленьні Расеі ў WTO максімальны ўзровень сельскагаспадарчай падтрымкі мае скласьці 9 мільярдаў даляраў. Раней чальцы арганізацыі настойвалі на ніжэйшым узроўні.

Спрэчка аб сельскагаспадарчым пытаньні заставалася галоўнай перашкодай на шляху да ўступленьня Расеі ў WTO. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выказваў раней спадзяваньне, што працэс далучэньня краіны да арганізацыі завершыцца на пачатку наступнага году.
XS
SM
MD
LG